Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » БАРШЧЭЎСКІ (БОРЩЕВСКИЙ) Мікалай Данілавіч 

БАРШЧЭЎСКІ (БОРЩЕВСКИЙ) Мікалай Данілавіч

[1872, в. Залессе Магілёўскай губ., цяпер тэрыторыя Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл. (вёска не існуе) — 30.9.1937, Орша, турма НКВД]. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Верагодна, брат Міхаіла Данілавіча Баршчэўскага* . Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю. З 1909 настаяцель Пакроўскай царквы в. Відзенічы Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Талачынскі р-н Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 6.8.1937 у Талачыне Віцебскай вобл. Асуджаны 15.9.1937 са святарамі Полацка-Віцебскай епархіі Іаанам Валійскім, Канстанцінам Варановічам, Аляксіем Валчок-Волкавым, Лявонціем Глінскім, Анатоліем Зяньковічам, Іосіфам Квяткоўскім, Яўгеніем Лаўроўскім, Мікалаем Пяскоўскім, дыяканам Пятром Цівам і інш. тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa ВМП з  канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 19.4.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; БНДЦЭД.


* У ліку лепшых скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю (1901). З 10.1.1902 назіральнік-эканом Гомельскага духоўнага вучылішча. З 1.9.1904 назіральнік, з 4.11.1904 выклад­чык рускай і царкоўнаславянскай моваў Магілёўскага духоўнага вучылішча.

 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".