Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » БАРШЧЭЎСКІ (БОРЩЕВСКИЙ) Васілій Грыгор’евіч 

БАРШЧЭЎСКІ (БОРЩЕВСКИЙ) Васілій Грыгор’евіч

[1863, в. Свяча Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Бешанковіцкі р-н Віцебскай вобл. — ?]. Беларус. З духоўнага саслоўя. Верагодна, брат Фёдара Грыгор’евіча Баршчэўскага* і Эраста Грыгор’евіча Баршчэўскага** . Скончыў духоўную семінарыю. У 1900—10-я г. другі святар Мікалаеўскага сабора ў Дрысе Віцебскай губ., цяпер райцэнтр Верхнядзвінск Віцебскай вобл. У 1920-я г. настаяцель Спаса-Праабражэнскай царквы в. Дарагакупава Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Бешанковіцкі р-н. Арыштаваны 7.12.1931 у Віцебску. Асуджаны 14.7.1932 з шэрагам свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелей асобай нарадай пры АДПУ як «член антысавецкай групы і за шпіянаж» дa 3 гадоў высылкі ў Паўночны край. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 12.9.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; БНДЦЭД.


* Рукапаложаны ў іерэя (1890). Да 1905 настаяцель Барыса-Глебскага храма в. Дварэц Лепельскага пав. Віцебскай губ. З 1906 у?царкве ў гонар вобраза Святой Божай Маці ў в. Новахаванск Невельскага пав. Віцебскай губ.
** Рукапаложаны ў іерэя (1892). Да 1910 настаяцель Свята-Троіц­кай (?) царквы в. Глабай Невельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Пскоўская вобл., Расія. З 1911—12 служыў у Аляксандраўскім храме в.?Клёўнікі Невельскага пав. Віцебскай губ.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".