Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » БАРАНОЎСКІ (БАРАНОВСКИЙ) Якаў Сцяпанавіч 

БАРАНОЎСКІ (БАРАНОВСКИЙ) Якаў Сцяпанавіч

[9.10.1872, хут. Андрэеўка Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер в. Новаандрэеўка Глускага р-на Магілёўскай вобл. — 1.11.1937, Мінск, турма НКВД]. Беларус. З сялянскай сям’і. Вучыўся ў Ігуменскім павятовым вучылішчы. З 1903 псаломшчык Мінскага Петра-Паўлаўскага кафедральнага сабора. З 1904 служыў разам з Уладзімірам Тэраўскім. Удзельнік з’езда духавенства і веруючых Мінскай епархіі ў жн. 1927 у Мінску. Арыштаваны АДПУ ў 1930. Асуджаны «за антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў высылкі за межы Беларусі. Пасля сканчэння тэрміну вярнуўся на радзіму, служыў у храме св. Марыі Магдаліны на вул. Старажоўскай у Мінску. У 1930-я г. ў Касма-Даміянаўскай царкве ў мяст. Асіповічы (?), цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. Зноў арыштаваны 28.7.1937 па справе «Беларуская аўтакефальная царква». Асуджаны 25.10.1937 з шэрагам святароў Мінскай епархіі за «прыналежнасць да антысавецкай арганізацыі царкоўнікаў і правядзенне варожай работы супраць савецкай улады» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 25.3.1989. Групавая справа Б. і інш. № 23379-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Личный состав епархиального управления; НАРБ, ІКБР; Garbiñski J., Turonek J. Bia³oruski ruch chrześcijański XX wieku.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".