Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » БАРАНАЎ (БАРАНОВ) Іаан Самсонавіч
[1874, в. Рудня Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Гомельскі р-н — ?], абнаўленчы святар. Беларус. З сялянскай сям’і. Вучыўся ў духоўнай семінарыі. З 1912 настаяцель Свята-Троіцкай царквы ў в. Галавічы Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Горацкі р-н Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 30.4.1933. Асуджаны па адной справе з дыяканам Арцеміем Давыдзенкам, царкоўным актывістам Іванам Гецікавым 23.7.1933 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў высылкі ў Казахстан. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 16.1.1989 пастановай прэзідыума Вярхоўнага савета СССР. Групавая справа Б. і інш. № 11600 захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; БНДЦЭД.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.