Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » БАНБЕНКА (БОНБЕНКО) Ціхан Мацвеевіч
[1890, в. Ануфрыева Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер в. Сялец Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл. — ?], дыякан. Беларус. З сялянскай сям’і. Служыў у Свята-Ануфрыеўскай царкве ў роднай вёсцы. Быў жанаты, гадаваў сына. Арыштаваны 17.3.1932. Праходзіў па адной справе са святаром Фокам Сіваковым і з сялянамі-аднаасобнікамі, актыўнымі прыхаджанамі Якавам Івановым (н. ў 1872) Дзянісам Парфёнавым-Кандрацевым (1904), Калістратам Якімавым (1891). Асуджаны калегіяй АДПУ 11.5.1932 за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Магілёўскай вобл. 16.1.1989. Групавая справа Б. і інш. № 10069 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: БНДЦЭД.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.