Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » БАЙКОЎ (БАЙКОВ, БОЙКОВ) Мікола 

БАЙКОЎ (БАЙКОВ, БОЙКОВ) Мікола

[Мікалай Якаўлевіч; псеўданімы і крыптанімы: Аглядальнік; Асветнік; Дашкольнік; М.К-ч; М.Кр.; Кр-іч; Крывіч; Мікола Крывіч; Настаўнік; 10(22).2.1889, Бежацк Цвярской губ. — пасля 1946 (?)], мовазнавец і літаратуразнавец, педагог. Рускі. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў Бежацкае мужчынскае духоўнае вучылішча, Цвярскую духоўную семінарыю, Маскоўскую духоўную акадэмію (1913). Накіраваны ў Мінскую духоўную семінарыю. Выкладаў логіку, псіхалогію, гістарычную філасофію, дыдактыку. З 1918 чытаў лекцыі ў Мінскім настаўніцкім інстытуце. З 1921 — у МБПТ. Рэдактар час. «Школа и культура Советской Белоруссии» (1919, 1921), з 1924 супрацоўнік час. «Асвета». З 1921 вучоны сакратар Навукова-тэрміналагічнай камісіі Наркамасветы БССР, у 1922—28 Слоўнікавай камісіі Інбелкульта, потым Інстытута мовазнаўства АН БССР. Атрымаў вядомасць як аўтар прац па літаратуразнаўстве, крытыцы і педагогіцы, але асабліва як укладальнік слоўнікаў: «Практычны расійска-беларускі слоўнік» (1924, з М.Гарэцкім), «Беларуска-расійскі слоўнік» (1925), «Расійска-беларускі слоўнік» (1928, абодва з С.Некрашэвічам), «Практычны беларускі вайсковы слоўнік» (1927, з А.Бараноўскім). Арыштаваны АДПУ 19.7.1930. Абвінавачваўся ў прыналежнасці да «Саюза вызвалення Беларусі». Вызвалены 2.9.1930. На акадэмічную работу вярнуцца не дазволілі. У 1931—41 літсупрацоўнік Мінскага рэкламнага бюро, стыліст у газ. «Чырвоная змена». Падчас вайны знаходзіўся ў Мінску. У  1944 выехаў у  Германію. Працаваў у прапагандысцкім бюро «Вінэта». Паводле некаторых звестках, арыштаваны савецкай ваеннай контрразведкай у Берліне і перавезены ў Мінск. Далейшы лёс невядомы.

Тв.: На літаратурныя тэмы: Зб. артыкулаў. Мн., 1929 (пад псеўданімам М.Крывіч).

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Булахов М. Восточнославянские языковеды. Т. 2. Мн., 1977. С. 42—43; Германовіч І. Беларускія мовазнаўцы. Мн., 1985; Мушынскі М. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства: 20—30-я гады. Мн., 1975. С. 21—28, 54; БП, т. 1; ЭГБ, т. 1.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".