Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » БАЙКОВА (БОЙКОВА) Варсанофія Яўстаф’еўна 

БАЙКОВА (БОЙКОВА) Варсанофія Яўстаф’еўна

[1871, мяст. Зяткодцы (?), цяпер Хмяльніцкая вобл., Украіна — ?]. Беларуска. Да арышту псаломшчыца Увазнясенскай царквы в. Кабішы Віцебскага пав., цяпер Гарадоцкі р-н Віцебскай вобл. Арыштавана 16.3.1931. Асуджана 27.8.1931 са святарамі Васіліем Вайткевічам, Грыгорыем Лепяшынскім, Максімам Стуканавым, Аляксандрам Шыркевічам і інш. асобай нарадай пры АДПУ за «дзейнасць у складзе контррэвалюцыйнай арганізацыі» дa 1 года пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 19.10.1988 прэзідыумам Віцебскага абл. суда. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".