Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » АХОЦКІ (ОХОТСКИЙ) Фёдар Панкратавіч 

АХОЦКІ (ОХОТСКИЙ) Фёдар Панкратавіч

[1874, в. Залессе Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Касцюковіцкі (або Клімавіцкі) р-н Магілёўскай вобл. — ?], іерэй. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю (?). Прызначаны ў Раства-Багародзіцкую царкву в. Надзейкавічы Клімавіцкага пав., цяпер Клімавіцкі р-н. З 1913—14 настаяцель Казанскага храма в. Прыволле Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Смаленская вобл., Расія. Падчас арышту служыў у Аляксандра-Неўскай царкве ў Мсціславе Магілёўскай вобл. Арыштаваны 6.1.1935. Асуджаны 1.4.1935 паводле пастановы калегіі НКВД за «антысавецкую агітацыю» і «ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі» дa 5 гадоў ППК (заменена высылкай у Алма-Ату Казахскай ССР). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 17.11.1989 пракуратурай Магілёўскай вобл. Асабовая справа А. № 13721-сн захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Клімавіцкага раёна. Мн., 1995.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".