Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » АФАНАСЬЕЎ (АФАНАСЬЕВ) Уладзімір Паўлавіч 

АФАНАСЬЕЎ (АФАНАСЬЕВ) Уладзімір Паўлавіч

[18.4.1871 ці 1872, в. Лоўжа Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Шумілінскі р-н Віцебскай вобл. — ?], протаіерэй. З сям’і вайскоўца. Скончыў Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя (1896). Працаваў у гаспадарчым упраўленні пры Св. Сінодзе. 15.8.1900 рукапаложаны ў іерэя. Прызначаны ў царкву св. Марыі Магдаліны ў Паўлаўску. З 12.9.1903 настаяцель Уваскрасенскага храма пры Канстанцінаўскім артылерыйскім вучылішчы (да яго закрыцця ў 1918). 18.5.1914 узнагароджаны санам протаіерэя. З 1919 служыў у Казанскім саборы ў Ленінградзе. Арыштаваны 5.9.1922. Асуджаны 15.9.1922 да 3 гадоў высылкі ў Арэнбургскую губ. Вызвалены 26.9.1924. Са снеж. 1924 да снеж. 1927 служыў у кафедральным Уваскрасенскім саборы ў Ленінградзе. Зноў арыштаваны 25.3.1935. Высланы. Далейшы лёс невядомы.

Кр.: Синодик Санкт-Петербургской епархии; Антонов В.В., Кобак А.В. Святыни Санкт-Петербурга. Историко-церковная энциклопедия в 3 томах. Т. 2. СПб., 1996.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".