Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » АФАНАСІЙ (ВЯЧОРКА) 

АФАНАСІЙ (ВЯЧОРКА)

[Фёдар Пятровіч; 11.8.1863, в. Новы Двор Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Пінскі р-н Брэсцкай вобл. — 1.11.1937, Мінск, турма НКВД], абнаўленчы архіепіскап. Рускі. Сын Пятра Вячоркі* . У ліку лепшых скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1886), рукапаложаны ў іерэя (1887). Служыў у Пакроўскім храме в. Старажоўцы Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Жыткавіцкі р-н Гомельскай вобл. 10.11.1888 пераведзены ў Раства-Багародзіцкую царкву в. Вяляцічы Пінскага пав., цяпер Пінскі р-н. З 1893 2-і святар Навагрудскага Мікалаеўскага сабора, адначасова павятовы назіральнік Навагрудскага аддзялення царкоўна-школьнай інспекцыі Епархіяльнага вучылішчнага савета пры Мікалаеўскім брацтве. Узнагароджаны камілаўкай (да 1901). З 1907 настаяцель Уваскрасенскага храма ў Слуцку, благачынны цэркваў 1-й акругі Слуцкага пав. 2.5.1911 прыняў манашаскі пострыг з імем Афанасій. Да ліп. 1917 настаяцель Слуцкага Свята-Троіцкага манастыра, узведзены ў сан архімандрыта. Адначасова інспектар народных вучылішчаў Слуцкага пав., загадчык і законанастаўнік царкоўна-прыходскай школы пры манастыры. Потым прызначаны настаяцелем Свята-Духава манастыра ў Мінску. У 1918 выехаў на Украіну. У 1923 у Харкаве хіратанісаны ў епіскапа (абнаўленчага) і заняў Екацярынаслаўскую кафедру. Вярнуўся ў Беларусь. Арыштаваны 3.9.1937 у Мінску па адрасе: Нова-Круглы зав., д. 6, кв. 2. Праходзіў па адной справе з епіскапам Філарэтам (Раменскім), яго сястрой Марыяй Раменскай, свяшчэннаслужыцелямі Іакавам Бараноўскім, Антоніем Кіркевічам, Сцяфанам Кульчыцкім, Аляксандрам Наўроцкім, Міхаілам Рубановічам, Сергіем Садоўскім, Уладзімірам Лобачам і яго жонкай Верай Лобач-Урбановіч. Асуджаны 25.10.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую дзейнасць» дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 25.3.1989 пракуратурай БВА. Групавая справа А. і  інш. святароў №  23379-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской епархии; Личный состав епархиального управления; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших вМинской епархии; Шиленок Д., свящ. Из истории Православной Церкви в Белоруссии (1922—1939). М., 2006.


* На службе з 1846. Да другой паловы 1880-х г. псаломшчык Успенскай царквы в. Новы Двор.

 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".