Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » АЎСЯНКА (ОВСЯНКО) Іосіф 

АЎСЯНКА (ОВСЯНКО) Іосіф

[1890, Ямвольская (?) вол. Люцынскага пав. Віцебскай губ., цяпер тэрыторыя Латвіі — ?], святар, сын Іаана Аўсянкі* , брат Уладзіміра Аўсянкі. Беларус. Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Служыў у  адным з храмаў Віцебскай епархіі. Быў жанаты, меў дачку Тамару (22 гады) і сына Ігара (21). Арыштаваны 26.9.1933. Праходзіў па адной справе з братам і  супрацоўнікамі Беларускага ўпраўлення сувязі Андрэем Барысавым (н. ў 1889), Сяргеем Пруднікавым (1889), Барысам Сокалам-Чарнілоўскім (1903), Ігнатам Ярмолінскім (1890). Асуджаны калегіяй АДПУ 2.3.1934 як «удзельнік контррэвалюцыйнай шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 7.9.1960. Групавая справа А., яго брата і інш. №  16626-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

2.12.1933 у Віцебску па адрасе: вул. 2-я Елагская, д. 27 арыштаваны супрацоўнік Віцебскай канторы сувязі Ігар Аўсянка (н. ў 1912), сын Іосіфа Аўсянкі. 9.3.1934 калегіяй АДПУ асуджаны за «ўдзел у контррэвалюцыйнай шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны і праходзіў па адной справе з бацькам і дзядзькам.

Кр.: НАРБ, ІКБР; Памятная книжка Витебской губернии.


* Протаіерэй. Скончыў Холмскую духоўную семінарыю (1883). У 1890—1920 святар, павятовы назіральнік царкоўна-прыходскіх школ пры Успенскім саборы ў Віцебску.

 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".