Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » АСТАШКЕВІЧ (АСТАШКЕВИЧ) Платон Антонавіч 

АСТАШКЕВІЧ (АСТАШКЕВИЧ) Платон Антонавіч

[1872, в. Дабрыгор (Дабрыгоры) Лепельскага пав. Віцебская губ., цяпер Бешанковіцкі р-н Віцебскай вобл. — 15.10.1937, Томск, турма НКВД], святар. Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў духоўную семінарыю (1912). Служыў псаломшчыкам у царкве с. Пача, з 1925 — у царкве с. Талаўка Заходне-Сібірскага краю. У 1928 рукапаложаны ў іерэя, прызначаны ў адзін з храмаў Кемераўскай вобл. З 1933 настаяцель Андрэеўскай царквы с. Аляксандраўскае Томскай вобл. З 1935 — у храме ў гонар вобраза Божай Маці с. Багародскае Томскай вобл. Арыштаваны 19.9.1937 у в. Шагарка Томскай вобл. Асуджаны 8.10.1937 як «удзельнік «ПАВ» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 26.5.1961.

Кр.: Книга памяти томичей.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".