Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » АСНОЎСКІ (ОСНОВСКИЙ) Іаан Міхайлавіч 

АСНОЎСКІ (ОСНОВСКИЙ) Іаан Міхайлавіч

[1888, Веліж Смаленскай губ., цяпер Смаленскай вобл., Расія — ?]. Рускі. З мяшчанскай сям’і. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. У 1920-я г. служыў у Пакроўскай царкве в. Усвіца (тагачасны паштовы адрас: ст. Ула) Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Ушацкі р-н Віцебскай вобл. Арыштаваны 14.2.1930. Асуджаны калегіяй АДПУ 8.3.1930 за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» і «заклікі да барацьбы супраць савецкай улады» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 31.8.1989. Асабовая справа А. № 16760-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".