Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » АСІНКРЫТ (КУЧЫНСКІ) 

АСІНКРЫТ (КУЧЫНСКІ)

[Андрэй Іванавіч; 3.1.1871 в. Супраўшчына Лідскага пав. Віленскай губ., цяпер Лідскі р-н Гродзенскай вобл. — 4.8.1936, ГУЛАГ], іераманах. Скончыў Ганчароўскае народнае вучылішча. З 24.3.1902 паслушнік Валаамскага манастыра. 24.3.1910 пастрыжаны ў манашаскі сан, служыў пры архіерэйскім доме архіепіскапа Фінляндскага ў Выбаргу. З 28.2.1911 у Вяжыцкім манастыры. 10.2.1912 рукапаложаны ў іерадыякана, 12.4.1914 — у іераманаха. З 4.8.1914 паводле распараджэння епархіяльнага кіраўніцтва камандзіраваны для выканання пастырскіх абавязкаў у 265-ы пяхотны полк дзеючай арміі. 10.8.1916 за старанную службу ў абставінах ваеннага часу ўзнагароджаны набедранікам, крыжам на Уладзімірскай стужцы ў памяць 300-годдзя царавання дома Раманавых. Пасля закрыцця манастыра жыў на прыходзе ў Наўгародскай вобл. Арыштаваны ў 1935. З 4.12.1935 — у адным з  канцлагераў НКВД Карэльскай ССР. Загінуў у зняволенні ад інфаркта міякарда.

Кр.: Афіцыйны сайт Віцебскай епархіі.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".