Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » АРСЕНІЙ (СМАЛЕНЕЦ) 

АРСЕНІЙ (СМАЛЕНЕЦ)

[Аляксандр Іванавіч; 21.7.1873, Варшава — 19.12.1937, Таганрог], архіепіскап. З сям’і настаўніка гімназіі каталіцкага веравызнання. У юнацтве перайшоў у праваслаўе. Скончыў Варшаўскую гімназію, юрыдычны ф-т Варшаўскага ун-та са ступенню кандыдата права (1896). З 1896 служыў у Цвярскім, з 1897 — у Ладажскім акруговых судах, потым пераведзены на радзіму, працаваў кантралёрам Варшаўскай акцызнай акругі. З 1899 вольны слухач, з 1900 студэнт Казанскай духоўнай акадэміі, якую скончыў за 2 гады са ступенню кандыдата багаслоўя. 23.3.1902 рэктарам акадэміі епіскапам Чыстапольскім Аляксіем (Малчанавым) пастрыжаны ў манашаства. 31.3.1902 рукапаложаны ў іерадыякана, 8.7.1902 у іераманаха. Выкладаў у акадэміі, потым памочнік назіральніка Клеванскага духоўнага вучылішча Валынскай губ. З 1903 інспектар Кіеўскай духоўнай семінарыі, узведзены ў сан саборнага іераманаха Кіева-Пячэрскай лаўры. З 1905 архімандрыт, рэктар Аляксандраўскай Ардонскай місіянерскай семінарыі (Асеція). З 1907 — настаяцель Раства-Багародзіцкага манастыра ў мяст. Бялынічы Магілёўскай пав. 22.10.1910 у Санкт-Пецярбургу мітрапалітам Кіеўскім і Галіцкім Флавіянам (Гарадзецкім) хіратанісаны ў епіскапа Пяцігорскага, вікарыя Уладзікаўказскай епархіі. Адначасова настаяцель Нова-Афонскага манастыра. З 17.4.1912 — епіскап Старыцкі, вікарый Цвярской епархіі, з лют. 1917 — Прыазоўскі і Таганрогскі, вікарый Екацярынаслаўскай епархіі. Удзельнік Памеснага Сабора РПЦ (1917—18, Масква). З 1918 епіскап Растоўскі і Таганрогскі. У маі 1919 на Паўднёва-Усходнім Рускім Царкоўным Саборы ў Стаўрапалі выбраны членам Вышэйшага Часовага Царкоўнага Упраўлення Поўдня-Усходу Расіі. Арыштаваны ў сак. 1922 у Растове-на-Доне. Абвінавачваўся ў супраціве канфіскацыі царкоўных каштоўнасцяў. 30.8.1922 асуджаны да ВМП, потым замененыя на 10 (паводле інш. звестак — 3) гадоў ППК і этапаваны ў Салавецкі канцлагер АДПУ Карэльскай АССР. Вызвалены (1925). З ліст. 1925 кіраваў Саратаўскай епархіяй. З 13.7.1927 епіскап Мінскай епархіі. 1.11.1927 узведзены ў сан архіепіскапа і прызначаны ў Стаўрапольскую епархію. З 25.11.1927 — архіепіскап Сталінградскі. Узнагароджаны нагрудным крыжом (1929). З 25.6.1930 — архіепіскап Крымскі. 11.8.1931 прызначаны архіепіскапам Арлоўскім і Сеўскім, але ў кіраўніцтва епархіяй не ўступіў і 27.6.1932 звольнены на пакой. Зноў арыштаваны ў 1933 у Сталінградзе. Асуджаны да высылкі. Некаторы час жыў у Барысаглебску. 17.9.1935 прызначаны архіепіскапам Сяміпалацінскім, але з-за хваробы на месца службы не выехаў. Па прызнанні сучаснікаў валодаў ангельскай, французскай, нямецкай, італьянскай, лацінскай, грэчаскай і ідыш мовамі, быў моцным матэматыкам, з 1917 і да апошніх дзён пісаў успаміны (не захаваліся), супрацоўнічаў з газ. «Колокол». Пахаваны на гарадскіх могілках Таганрога.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; Православная энциклопедия. Т. ІІІ. М., 2001; Правящие архиереи Минской епархии; http: // kuz1.pstbі.ccas.ru.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".