Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » АНТОНІЙ (КРАЦЕВІЧ) 

АНТОНІЙ (КРАЦЕВІЧ)

[Барыс Мікалаевіч; 1(14).8.1889, мяст. Багуслаў (паводле інш. звестак мяст. Шандэраўка) Кіеўскай губ. — 21.11.1973, Маскоўская вобл.], мітрапаліт. Скончыў 2-ю Кіеўскую класічныю гімназію, вучыўся ў Кіеўскай духоўнай акадэміі. Рукапаложаны ў іерэя (1914). Служыў у Крыжаўздзвіжанскай царкве с. Пірагова Кіеўскай епархіі. З 1917 настаяцель Екацярынінскага храма на Лук’янаўскіх могілках Кіева, з 1919 — на Байкавых; благачынны цэркваў 3-й акругі Кіева. Узнагароджаны санам протаіерэя. У 1931 служыў у Сафійскім храме ў Маскве, у  1932 у Раства-Багародзіцкім саборы ў Каўрове, благачынны Каўроўскай акругі Уладзімірскай епархіі. У ліст. 1932 за працу «История Страстной седмицы до образования Студийского устава» прысвоена ступень кандыдата багаслоўя. З 1933 настаяцель Увядзенскага храма ў Іванаве, з 1934 — сабора ў Арэхава-Зуеве Маскоўскай епархіі, з 1937 — у Пярова, благачынны цэркваў Раменскага і Ухтомскага р-наў Маскоўскай вобл. Арыштаваны. Абвінавачваўся ў «правядзенні антысавецкай прапаганды». Асуджаны да 5  гадоў ППК. Вызвалены ў 1942. У першай палове 1944 благачынны цэркваў Жытомірскай епархіі. 11.8.1944 прыняў манашаскі пострыг з імем Антоній. 14.8.1944 у Кіеве хіратанісаны ў епіскапа Жытомірскага. З чэрв. 1946 епіскап Кастрамскі і Галіцкі, часова кіруючы Яраслаўскай епархіяй. 25.2.1952 узведзены ў сан архіепіскапа. 16.11.1953 згодна з прашэннем звольнены на пакой. 9.2.1954 вярнуўся на кафедру, прызначаны архіепіскапам Тульскім і Белеўскім. З верас. 1958 часовы кіруючы Растоўскай і Новачаркаскай епархіямі. 25.2.1959 узнагароджаны крыжам на клобуку. 16.3.1961 узведзены ў сан мітрапаліта і прызначаны мітрапалітам Мінскім і Беларускім. 5.7.1961 звольнены на пакой. З 12.1.1962 мітрапаліт Арлоўскі і  Бранскі. 28.5.1963 зноў звольнены на пакой. З 30.3.1964 мітрапаліт Іванаўскі і  Кінешэмскі, са студз. 1966 мітрапаліт Тульскі і Белеўскі, з ліст. 1968 — Тамбоўскі і Мічурынскі. Па ўспамінах сучаснікаў у апошнія гады жыцця пакутаваў ад нярвовага захворвання.

Кр.: www.ortho-rus.ru; www.hramvsp.by.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".