Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » АНТАНІКОЎСКІ (АНТОНИКОВСКИЙ) Аляксандр
[1887, в. Пагост-Гарбацэвічы (Гарбацэвічы) Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Бабруйскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], святар, службовец. Беларус. Сын Пятра Антанікоўскага* . Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1911). Ажаніўся, гадаваў дзіця. У 1910-я г. атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. (?) працаваў аграномам на Беларускай інкубатарнай станцыі. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 17.7.1944 у Мінску па адрасе: вул. Мопра, д. 63, кв. 1. Асуджаны 9.11.1944 за «супрацоўніцтва з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі» да 3 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 30.11.1989 пленумам Вярхоўнага суда СССР. Групавая справа А. і інш. № 30992-с з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской епархии; НАРБ, ІКБР.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.