Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » АНДРЭНКА (ЛОЗ) (АНДРЕНКО, ЛОЗ) Спірыдон Тарасавіч 

АНДРЭНКА (ЛОЗ) (АНДРЕНКО, ЛОЗ) Спірыдон Тарасавіч

[1877, мяст. Быхаў Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — ?], манах Кіеўскага манастыра. Беларус. З сялянскай сям’і. Арыштаваны 5.5.1932 у родным мястэчку. Праходзіў па адной справе са святарамі Васіліем Ганзіным, Паладзіем Катрэнкам, Яўстраціем Матлахавым, Валянцінам Нікаленкам, іераманахам Піменам Лебедзем, манахінямі Марыяй Куляшовай, Марынай Старавойтавай, актыўнымі прыхаджанамі, фельчарам Пятром Разумоўскім (1887), сялянамі-аднаасобнікамі Сямёнам Аўтушкавым (1887), Пракоф’яй Баранавай (1906), Ульянам Бараноўскім (1891), Дар’яй Драздовай (н. ў 1897), Домнай Емяльяненка (1887), Пракоф’яй Емяльяненка (1890), Платонам Каўшом (1880), Афанасіем Мазалоўскім (1867), Матронай Малашанка (1877), Сцяпанам Міронавым (1877), Уладзімірам Пузікавым (1891), Елісеем Смаляковым (1888). Асуджаны калегіяй АДПУ 3.9.1932 за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР 16.1.1989. Групавая справа А. і інш. № 10669 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: БНДЦЭД.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".