Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » АНДРЭЙ (ЦІШКО)
[14.11.1871 — верас. 1942 (?)], ігумен. Скончыў народнае вучылішча ў в. Старая Слабада Віцебскага пав. (1885), фельдшарскія курсы пры Гродзенскім ваенным лазарэце (1894). Яшчэ будучы свецкім чалавекам А. пабываў у Іерусаліме і на Афоне. Уражанне ад паломніцтва стала штуршком для паступлення ў Маркаў Свята-Троіцкі першакласны мужчынскі манастыр у Віцебску. У пачатку руска-японскай вайны прызваны ў армію фельдшарам. За самаадданую працу і клопат аб параненых узнагароджаны Георгіеўскім крыжам. Пасля вайны вярнуўся ў манастыр. 12.12.1912 пастрыжаны і ўзведзены ў сан іераманаха епіскапам Полацкім і Віцебскім Нікадзімам (Бокавым).* У пачатку 1-й сусветнай вайны зноў накіраваны на фронт у палявы шпіталь Віленскай ВА, дзе служыў святаром да Кастрычніцкага перавароту 1917. За службу падчас вайны ўзнагароджаны ордэнам св. Анны II і III ступеняў і залатым нагрудным крыжам. Пасля прыходу да ўлады бальшавікоў звольніўся са службы і вярнуўся ў манастыр. У 1919 Віцебская кансісторыя прызначыла А. на вакантнае месца ў Стараслабадскую Спаса-Праабражэнскую царкву. Пазней служыў у розных прыходах Латвіі. За шматгадовую плённую працу прадстаўлены да ігуменства, але мітрапалітам Рыжскім і ўсяе Латвіі Аўгусцінам (Петэрсанам) ** прадстаўленне было адкладзена. Да вясны 1942 жыў у Старой Слабадзе і дапамагаў па службе настаяцелю мясцовага храма. Пасля прашэння на імя мітрапаліта Літоўскага і Віленскага Сергія (Васкрасенскага)*** прызначаны настаяцелем Крэслаўскай царквы. Летам 1942 узведзены ў сан ігумена і накіраваны ў Пскоўскую місію. Паводле адной версіі расстраляны немцамі, паводле іншай памёр ад тыфу.
Кр.: www.mitropolia-spb.ru.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.