Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » АНАТОЛІЙ БАТВІННІКАЎ 

АНАТОЛІЙ БАТВІННІКАЎ

[Анатолій Іванавіч; 15.10.1881, в. Капані Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чавускі р-н Магілёўскай вобл. — 13.11.1937, НКВД], прападобнамучанік. Беларус. З сялянскай сям’і. Удзельнічаў у руска-японскай вайне, ваенных падзеях у Порт-Артуры, паранены трапіў у палон. Вызвалены. Паступіў у манастыр (1906). Пасланы місіянерам у  Кітай (191213). Пасля вяртання паслушнік Мікола-Цярэбінскага манастыра Цвярской губ. Пастрыжаны ў манашаскі сан. Рукапаложаны ў іерадыякана (1920), затым у іераманаха. З 1928 служыў у царкве с. Сарагожжа Міхайлаўскага р-на Цвярской вобл. Арыштаваны 5.11.1930. Асуджаны да 3  гадоў ППК. З  1934 служыў у храме с. Дуброўскае Брусаўскага р-на Калінінскай вобл. Зноў арыштаваны 14.10.1937. Прыгавораны тройкай НКВД 11.11.1937 за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны Цвярской абл. пракуратурай 15.6.1989. У жн. 2000 на Юбілейным Архіерэйскім Саборы РПЦ далучаны да ліку святых новапакутнікаў.

Кр.: www.fond.ru; Книга памяти жертв политических репрессий Калининской области.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".