Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » АНАСТАСІЙ (ЧЫСЦЯКОЎ) 

АНАСТАСІЙ (ЧЫСЦЯКОЎ)

[15.8.1900, в. Міхалёўка Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Буда-Кашалёўскі р-н Гомельскай вобл. — 12.7.1978], іераманах. Беларус. Вучыўся ў царкоўна-прыходскім 2-класным вучылішчы. У 1919—22 паслушнік Глінскай пустыні. З 1929 псаломшчык Мікалаеўскай царквы в. Данілавічы Веткаўскага р-на Гомельскай вобл. 20.4.1932 архімандрытам Глінскай пустыні Нектарынам (Нуждзіным) пастрыжаны ў манашаства. 27.4.1932 архіепіскапам Чарнігаўскім Сцяфанам (Працэнкам) рукапаложаны ў іераманаха. Прызначаны настаяцелем Мікалаеўскага храма мяст. Насоўкі Неясінскага пав. Чарнігаўскай вобл. У 1933—35 служыў у Прыснянскай царкве той жа (?) вобл. Арыштаваны АДПУ 16.4.1935. Асуджаны да 10 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Вызвалены 25.11.1943. З 23.5.1944 настаяцель царквы в. Данілавічы. 9.1.1957 звольнены за штат. 19.11.1957 прызначаны ў Мікалаеўскі храм в. Дудзічы Чачэрскага р-на Гомельскай вобл. У 1957—59 камандзіраваны ў Екацярынінскі прыход в. Гадзічаў Гомельскага р-на, Свята-Троіцкі малітоўны дом в. Шарпілаўка таго ж р-на, Мікалаеўскі малітоўны дом в. Агародня-Гомельская Добрушскага р-на Гомельскай вобл., Мікалаеўскую царкву в. Агародня-Кузьмініцкая таго ж р-на. З 30.6.1959 зноў служыў у Дудзічах. 13.2.1960 па стане здороўя звольнены за штат. Узнагароджаны набедранікам (1933), залатым нагрудным крыжам (1944).

Кр.: Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2, с. 501.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".