Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » АЛЯКСАНДР ШАЛАЙ 

АЛЯКСАНДР ШАЛАЙ

[Аляксандр Сямёнавіч; 20.11.1879, Слуцк Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — 14.11.1937, Бабруйск Магілёўскай вобл., турма НКВД], свяшчэннамучанік. Протаіерэй. З сям’і службоўца. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя (1901). Прызначаны настаяцелем Пакроўскай царквы в. Астражанка Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Лельчыцкі р-н Гомельскай вобл. У 1905 пераведзены ва Успенскі храм в. Кімія (Кімея) Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. З 1909 служыў у Свята-Іаанаўскім храме в. Дрычын (тагачасны паштовы адрас: ст. Мар’іна Горка) Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. У 1930-я г. настаяцель Свята-Троіцкай царквы в. Блонь Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. Пасля закрыцця ў жн. 1935 царквы савецкімі ўладамі працягваў адпраўляць трэбы па просьбах прыхаджан у іх хатах. Арыштаваны 6.8.1937 у в. Зарэчча Пухавіцкага р-на. Асуджаны 10.10.1937 тройкай НКВД за «контррэвалюцыйную агітацыю супраць калгасаў» дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Сям’я Ш. выслана. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 10.4.1989. Асабовая справа Ш. № 23304-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі. У 1999 Сінодам Беларускай праваслаўнай царквы праслаўлены як мясцова шанаваны святы. Архіерэйскім Саборам РПЦ 2000 далучаны да ліку агульнарускіх святых.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Личный состав епархиального управления; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; Житія и Жизнеописанія новопрославленныхъ святых и Подвижниковъ Благочестія, въ Русской Православной Церкви просіявшихъ (отъ царствованія царя-мученика Николая II Александровіча і до нашихъ дней). СПб., 2001. Т. 2 (августъ-декабрь); Православная энциклопедия. Т. 1. М., 2000. С. 486.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".