Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » АЛЬШЭЎСКІ (АЛЬШЕВСКИЙ) Мікалай Сямёнавіч 

АЛЬШЭЎСКІ (АЛЬШЕВСКИЙ) Мікалай Сямёнавіч

[1862, в. Балотня Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Рагачоўскі р-н Гомельскай вобл. — ?]. З духоўнага саслоўя. Верагодна* , брат Аляксандра Сямёнавіча Альшэўскага. Беларус. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю (?), рукапаложаны ў іерэя. У 1900—10-я г. настаяцель Свята-Троіцкай царквы в.  Царковішча (тагачасны паштовы адрас: ст. Бялынічы) Магілёўскага пав., цяпер Бялыніцкі р-н Магілёўскай вобл. У 1920-я г. настаяцель Успенскай царквы в. Сухары Магілёўскага пав., цяпер Магілёўскі р-н. Арыштаваны 12.2.1930. Праходзіў па адной справе з сялянамі-аднаасобнікамі, актыўнымі прыхаджанамі Ігнатам Бабровым (н. ў 1888), Фёдарам Бейманавым (1871), Іванам Вараб’ёвым (1902), Паўлам Ласянковым (1892), Фёдарам Ласянковым (1862), Архіпам Макрыдзенкам (1875), яго сынам Пятром Макрыдзенкам (1902), Міхаілам Міхайлавым (1884), Аляксандрам Раманавым (1881), Пахомам Сапёравым (1879), Грыгорыем Смешкавым (1864), яго сынам Аляксандрам Смешкавым (1910). Асуджаны 10.4.1930 калегіяй АДПУ за «антысавецкую прапаганду» да 3 гадоў ссылкі ў Сібір. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 31.8.1989 Магілёўскай абл. пракуратарай. Групавая справа А. і інш. № 10522-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; БНДЦЭД.


* Скончыў духоўную семінарыю. У 1900—10-я г. настаяцель Свята-Троіцкай царквы ў мяст. Хоцімск Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл.

 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".