Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » АЛЬБАЎ (АЛЬБОВ) Іаан Мікалаевіч 

АЛЬБАЎ (АЛЬБОВ) Іаан Мікалаевіч

[1882, мяст. Маркава Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер в. Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. — 28.9.1937, Бабруйск, турма НКВД]. З духоўнага саслоўя. Скончыў Літоўскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя (1908). Служыў у Мікалаеўскай царкве в. Лебяда Лідскага пав. Віленскай губ., цяпер Лідскі р-н Гродзенскай вобл. 3.10.1914 пераведзены ў Крыжаўздзвіжанскі храм мяст. Дзяляцічы Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл. З 1916 служыў у Мікалаеўскім саборы ў Бабруйску Мінскай губ., цяпер горад Магілёўскай вобл. Узнагароджаны камілаўкай (1916). У 1920-я г. настаяцель прыпісной царквы св. Марыі Магдаліны пры духоўным жаночым вучылішчы ў мяст. Парычы Бабруйскага пав., цяпер пас. Светлагорскага р-на Гомельскай вобл. Арыштаваны 4.8.1937. Асуджаны 17.9.1937 са святарамі Васіліем Гарачкам, Грыгорыем Рункевічам і актыўнымі прыхаджанамі Фёдарам Бахановічам (н. ў 1876), Хрысанфам Гарбачэўскім (1876), Феліксам Рынеўскім (1878), Уладзімірам Турбанам (1878), Мейерам Хазанавым (1881) тройкай НКВД як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 3.9.1960 Магілёўскім абл. судом. Групавая справа А. і інш. № 7160-сн захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.

29.3.1937 у Льгове Курскай вобл., Расія, арыштавана Альбава-Валконская Аляксандра Мікалаеўна (н. ў 1873 у в. Маркава), сястра Іаана Альбава. 10.8.1937 тройкай НКВД асуджана за «спробу нелегальнага пераходу дзяржаўнай мяжы» да высылкі ў Казахстан. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 23.3.1992. Яе асабовая справа № 32210-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Виленской губернии; Памятная книжка Минской губернии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; НАРБ, ІКБР.

 

 


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".