Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » АКУЛІЧ (ОКУЛИЧ) Іаан Ануфрыевіч 

АКУЛІЧ (ОКУЛИЧ) Іаан Ануфрыевіч

[9.3.1911, в.  Гарадзішча, цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. — 29.5.1986], протаіерэй. Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў настаўніцкую семінарыю ў Нясвіжы (1933). Выкладаў у Нясвіжскай сямігодцы. З 1934 — у Заастравецкай школе, цяпер Клецкага р-на Мінскай вобл. З 1935 загадчык школы в. Жукаў Барок, з  1937 — в.  Сцяцкі, з  1939 — в. Новая Вёска (усе Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл.). З 1941 настаўнік сямігодкі г.п. Гарадзея Нясвіжскага р-на. У другой палове 1944 арыштаваны і асуджаны за «здраду радзіме» да 5 гадоў ППК. Вызвалены ў  1949. З 14.12.1950 псаломшчык Мікалаеўскага храма в. Дубна, цяпер Мастоўскі р-н Гродзенскай вобл. 21.11.1952 пераведзены ў Мікалаеўскую царкву ў Паставах Віцебскай вобл. Быў жанаты на дачцэ протаіерэя Мікалая Феафілавіча Корзуна (бацька Анатолія Корзуна) Людміле (н. ў  1914), гадаваў сыноў Марыяна (1939), Мікалая (1944), Георгія (1950). 26.3.1976 у Свята-Духавым кафедральным саборы рукапаложаны ў  дыякана, 28.3.1976 у іерэя і прызначаны настаяцелем Мікалаеўскай царквы в. Забор’е Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл. 24.10.1977 пераведзены ў Петра-Паўлаўскі храм в. Празарокі таго ж р-на. Узнагароджаны набедранікам (1978), скуф’ёй (1979), камілаўкай (1980), нагрудным крыжам (1982), санам протаіерэя (4.5.1986). Валодаў дарам мастака-іканапісца, аднавіў жывапіс у Празарокаўскім храме. Пахаваны ў Мінску.

Кр.: Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2, с. 27; http: // kuz1.pstbі.ccas.ru.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".