Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » АКУЛІЧ (АКУЛИЧ, ОКУЛИЧ) Аляксандр Дзмітрыевіч
[1886, в. Заспа Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Рэчыцкі р-н Гомельскай вобл. — люты 1930 (?), Мінск, турма НКВД]. Беларус. З сялянскай сям’і. У 1920-я г. настаяцель Пакроўскай царквы в. Ачыжа Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Чэрвеньскі р-н Мінскай вобл. Быў жанаты, гадаваў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 7.12.1929. Праходзіў па адной справе з царкоўнымі актывістамі Іванам Ігнатовічам (н. ў 1860), Пятром Лазарэвічам (1892), Мікалаем Паскрэбкам (1905), Трафімам Паскрэбкам (1869). Асуджаны 14.2.1930 асобай нарадай пры АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «антысавецкую агітацыю» дa ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 28.12.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Групавая справа А. і інш. № 29749-с з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: БНДЦЭД.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.