Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » АКІНШЭВІЧ (АКИНШЕВИЧ) Яўгеній Палікарпавіч 

АКІНШЭВІЧ (АКИНШЕВИЧ) Яўгеній Палікарпавіч

[12.12.1891, в. Старая Беліца Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чэрыкаўскі р-н Магілёўскай вобл. — кастр. 1937 (?), Магілёў, турма НКВД]. Рускі. З духоўнага саслоўя. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Служыў у Раства-Багародзіцкай царкве в. Папараткі Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Краснапольскі р-н Магілёўскай вобл. Арыштаваны 24.2.1930. Праходзіў па адной справе з сялянамі-аднаасобнікамі, актыўнымі прыхаджанамі Лукой Арцём’евым (н. ў 1901) і Сцяпанам Цюлевым (1875). Асуджаны 21.3.1930 са святарамі Паўлам Бекарэвічам, Фёдарам Валуськам, Міхаілам Дземідзенкам, Філіпам Жаўняровічам, Васіліем Сас-Аляшкевічам, Уладзімірам Случаноўскім, Феадосіем Шэбекам і інш. асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК. Пасля вызвалення вярнуўся на радзіму. Працаваў дворнікам. Зноў арыштаваны 29.9.1936, але 25.12.1936 справа А. была спынена, а ён вызвалены. У трэці раз арыштаваны ў верас. 1937 (?) у Магілёве. 28.9.1937 тройкай НКВД прыгавораны за «контррэвалюцыйную прапаганду» да ВМП. Расстраляны. Па першай справе (№ 10530-сн захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.) рэабілітаваны Магілёўскай абл. пракуратурай 16.7.1989, па трэцяй (групавой, № 9171, па якой праходзіла больш за 30 чалавек) пастановай Магілёўскага абл. суда 9.4.1966.

Кр.: БНДЦЭД.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".