Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » АКАЛОВІЧ (ОКОЛОВИЧ) Міхаіл Фёдаравіч 

АКАЛОВІЧ (ОКОЛОВИЧ) Міхаіл Фёдаравіч

[15.10.1888, Віцебск — 26.3.1938, Хабараўск, НКВД], протаіерэй. З духоўнага саслоўя. Скончыў Віцебскае духоўнае вучылішча, Віцебскую духоўную семінарыю, Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію (1914). Рукапаложаны ў іерэя. Да 1918 служыў інспектарам у Іркуцкім епархіяльным жаночым вучылішчы (да яго закрыцця), потым у Іркуцкай Крыжаўздзвіжанскай царкве (да 1925). Выкладаў Закон Божы ў Імператарскім Іркуцкім інстытуце высакародных дзяўчат. Член Епархіяльнага савета. Нарадай духавенства і вернікаў Іркуцкай епархіі ў 1917 выбраны дэлегатам Усерасійскага Памеснага Царкоўнага Сабора. Першы раз арыштаваны ў 1920. Зноў арыштаваны ў 1925 у Іркуцку і асуджаны да 3 гадоў ППК. Этапаваны ў Салавецкі канцлагер АДПУ Архангельскай вобл. Вызвалены ў 1928 без права жыць у 12  вызначаных гарадах, правядзення царкоўных службаў і пропаведзяў. Неўзабаве выехаў у Мінусінск. У 1932 арыштаваны трэці раз. 10.6.1933 калегіяй АДПУ прыгавораны за «антысавецкую прапаганду» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з канцлагераў Камсамольска-на-Амуры. У 1937 лагернай тройкай НКВД асуджаны да ВМП і расстраляны.

У лют. 1938 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай манархічнай арганізацыі» арыштавана Акаловіч Марыя Максімаўна, жонка Міхаіла Акаловіча. Неўзабаве яна была асуджана да 10 гадоў ППК і этапавана ў адзін з  канцлагераў Паўночнага Урала. Вызвалена ў 1939 у  сувязі з пераглядам справы. Далейшы лёс невядомы.

Кр.: Афіцыйны сайт Віцебскай епархіі.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".