Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » АКАЛОВІЧ (ОКОЛОВИЧ) Іаан Фаміч
[1866, в. Ужляціна Віцебскага пав., цяпер Шумілінскі р-н Віцебскай вобл. — 7.10.1937, Віцебск, турма НКВД], дыякан, брат Мікалая Акаловіча. Беларус. З духоўнага саслоўя. Служыў у адной з цэркваў Полацка-Віцебскай епархіі. Меў шасцёра дзяцей. Арыштаваны 18.9.1937 у Віцебску па адрасе: вул. Фрунзе, д. 14. Асуджаны 28.9.1937 з 40 інш. свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелямі і актыўнымі прыхаджанамі тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны ў адну ноч з шэрагам святароў і вернікаў. Рэабілітаваны 28.7.1956 прэзідыумам Віцебскага абл. суда. Групавая справа А. і інш. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; БНДЦЭД.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.