Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » АКАЛОВІЧ (ОКОЛОВИЧ) Аркадзій Маркавіч 

АКАЛОВІЧ (ОКОЛОВИЧ) Аркадзій Маркавіч

[1880, хут. Залессе Мінскага пав., цяпер Дзяржынскі р-н Мінскай вобл. — 1930 (?), Мінск, турма АДПУ]. Беларус. З сям’і царкоўнаслужыцеля. У пачатку 1900-х г. вучыўся ў Мінскай духоўнай семінарыі, служыў псаломшчыкам у Крыжаўздзвіжанскім храме в. Бабчын Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Хойніцкі р-н Гомельскай вобл. Рукапаложаны ў іерэя. З 1908 настаяцель Петра-Паўлаўскай царквы в. Чыркавічы (тагачасны паштовы адрас: ст. Парычы) Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Светлагорскі р-н Гомельскай вобл. 7.2.1914 пераведзены ў Раства-Багародзіцкі храм в. Янушкавічы* Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Лагойскі р-н Мінскай вобл. У  1920-я г. служыў у Крыжаўздзвіжанскай царкве в. Ясень Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Асіповіцкі р-н Магілёўскай вобл. і, паводле некаторых звестак, у Крыжаўздзвіжанскай царкве в. Вітаўка (тагачасны паштовы адрас: ст. Ратамка) Мінскага пав., цяпер Дзяржынскі р-н. Быў жанаты, меў васьмёра дзяцей. Арыштаваны 21.2.1930 на родным хутары. Праходзіў па адной справе са старастам царквы Іванам Феліксавічам Лянчэўскім і  актыўнымі прыхаджанамі Міхаілам Валажынскім (н. ў 1900), Аляксандрам Сайкоўскім (1874), Міхаілам Сайкоўскім (1891), Сцяпанам Сайкоўскім (1863), Фадзеем Сайкоўскім (1890). Асуджаны 26.2.1930 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» і як «кіраўнік контррэвалюцыйнай арганізацыі» дa ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 31.5.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Групавая справа А. і інш. № 23234-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Личный состав епархиального управления; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мн., 2004.


* У 1920-я г. настаяцелем храма в. Янушкавічы быў Васілій Акаловіч, верагодна, сваяк Аркадзія Акаловіча.

 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".