Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » АДАМОВІЧ (АДАМОВИЧ) Канстанцін Сцяпанавіч
[?, в. Багданава Мінскага пав., цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. — сак. 1933 (?), Магілёў, турма НКВД]. Беларус. З сялянскай сям’і. Да арышту дыякан Свята-Троіцкай царквы в. Цялуша Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Бабруйскі р-н Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 29.12.1932. Праходзіў па адной справе з актыўнымі прыхаджанамі Іосіфам Бурым (1895), Мікалаем Дудалем (н. ў 1891), Сяргеем Дудалем (1891), Тарасам Лаўрыновічам (1896), Яфімам Ступенем (1882). Асуджаны 5.3.1933 (?) калегіяй АДПУ за «ўдзел у контррэвалюцыйнай кулацка-папоўскай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 27.5.1960 судовай калегіяй Вярхоўнага суда БССР. Групавая справа А. і інш. № 7131-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: БНДЦЭД.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.