Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » АГЕЕЎ (АГЕЕВ) Міхаіл Савелевіч
[1876, Магілёў — ?]. Беларус. З духоўнага саслоўя. Да арышту настаяцель Свята-Троіцкай царквы ў мяст. Галоўчын Магілёўскага пав., цяпер вёска Бялыніцкага р-на Магілёўскай вобл. Арыштаваны 30.12.1932. Асуджаны калегіяй АДПУ 9.6.1933 як «член контррэвалюцыйнай царкоўна-паўстанцкай антысавецкай арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Сібірскі канцлагер АДПУ Новасібірскай і Кемераўскай абл. Вызвалены 3.10.1937. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 18.7.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа А. і інш. № 27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.