Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » АБРАЗЦОЎ (ОБРАЗЦОВ) Веніямін Аляксандравіч 

АБРАЗЦОЎ (ОБРАЗЦОВ) Веніямін Аляксандравіч

[12.1.1895, Весьягонск, цяпер Цвярская вобл., Расія — пасля 1963, в. Азяты Жабінкаўскага р-на Брэсцкай вобл.], псаломшчык. З сям’і службоўца. З 1933 служыў ва Уладзімірскім храме в. Крупчыцы Кобрынскага пав., цяпер тэрыторыя Жабінкаўскага р-на Брэсцкай вобл. (вёска не існуе). У 1938 пераведзены ў Мікалаеўскую царкву в. Смаляніца Пружанскага пав. Палескага ваяв., цяпер Пружанскага р-на Брэсцкай вобл. Арыштаваны 4.1.1940. Асуджаны 16.7.1940 асобай нарадай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны канцлагер НКВД Комі АССР. З 1942 знаходзіўся у Казахскай ССР без права выезду. Вызвалены ў ліст. 1946. Вярнуўся на радзіму. Служыў ва Уваскрасенскім храме в. Вежкі Жабінкаўскага р-на. У 1949 пераведзены ў Мікалаеўскую царкву в. Азяты. З 1963 за штатам. Рэабілітаваны 22.3.1989. Асабовая справа А. № 7403-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.

Кр.: Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2; БНДЦЭД.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".