Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » АБАЛЕНСКІ (ОБОЛЕНСКИЙ) Аркадзій Мікалаевіч
[1864 ці 1865, с. Раждзественскае Арлоўскай губ., цяпер Арлоўская вобл., Расія — ?], протаіерэй. Рускі. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя і прызначаны настаяцелем царквы ў гонар Іверскай іконы Божай Маці ў Арле. Арыштаваны ў канцы сак. 1918 з шэрагам святароў Арлоўскай епархіі, царкоўным старастам і актыўнымі прыхаджанамі. Пасля вызвалення зноў служыў у Іверскай царкве. Паўторна арыштаваны ў 1923. Асуджаны да высылкі. Вярнуўся ў Арол у 1927. Неўзабаве пераехаў у Віцебск, служыў у адным з храмаў горада. У трэці раз арыштаваны 26.1.1928. Прыгавораны 4.5.1928 у адзін дзень з Васіліем Вараб’ём паводле пастановы калегіі АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў высылкі. Пасля вызвалення вярнуўся ў Арол. Зноў арыштаваны ў 1937. Асуджаны да ППК (тэрмін не выяўлены). Паводле інш. звестак расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 4.6.1992. Асабовая справа А. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: Реквием: книга памяти жертв политических репрессий на Орловщине; www.orel.rsl.ru; www.kuz.pstbi.ccas.ru.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.