Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » КУЛЬЧЫЦКІ (КУЛЬЧИЦКИЙ) Сцяфан 

КУЛЬЧЫЦКІ (КУЛЬЧИЦКИЙ) Сцяфан

[7.11.1879, в. Дамавіцк Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Чэрвеньскі р-н Мінскай вобл. — 1.11.1937, Мінск, турма НКВД], протаіерэй Мінскай епархіі, рэлігійны і грамадскі дзеяч. Беларус. Сын Іаана Кульчыцкага*. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю, Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя (1904). Выкладаў у мужчынскай гімназіі і рэальным вучылішчы ў Рэвелі, цяпер Талін, Эстонія. Рукапаложаны ў іерэя (7.6.1904). З 31.8.1904 служыў у царкве св. Марыі Магдаліны пры духоўным жаночым вучылішчы ў мяст. Парычы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер г.п. Светлагорскага р-на Гомельскай вобл., выкладаў Закон Божы. З 1907 святар Мінскага Петра-Паўлаўскага кафедральнага сабора, выкладчык Мінскай духоўнай семінарыі. З 6.10.1908 і да 1916 ключар сабора, член Мінскага епархіяльнага рэвізійнага камітэта. Узнагароджаны санам протаіерэя (1914). Удзельнік з’езда Беларускага праваслаўнага духавенства ў Маскве (1917). Прадстаўляў святарства Мінскай епархіі на Памесным саборы РПЦ ў 1917—18. З крас. 1918 увайшоў у склад Рады БНР, працаваў у Камісіі па міжнародных справах. Абраны ў выканаўчы камітэт Мінскага беларускага прадстаўніцтва. У 1926 служыў у Петра-Паўлаўскім саборы ў Мінску. Удзельнік з’езда прадстаўнікоў праваслаўнага духавенства і вернікаў Мінскай епархіі 9—10.8.1927. Адзін з ініцыятараў стварэння Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (1927). У 1930-я г. святар царквы св. Марыі Магдаліны ў Мінску. Арыштаваны 28.7.1937 у Мінску па адрасе: Маляўскі зав., д. 28. Асуджаны 25.10.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую дзейнасць» дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 25.3.1989 пракуратурай БВА. Групавая справа К. і  інш. святароў Мінскай епархіі № 23379-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; НГАБ, ф. 136, в. 1; Юрэвіч Л. Вырваныя бачыны: Да гісторыі Саюзу Беларускай Моладзі. Мн., 2001; www.kuz.pstbi.ccas.ru.


* Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя (1878). Служыў у Спаса-Праабражэнскай царкве в. Дамавіцк.

 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".