Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » РАЗУМОЎСКІ Уладзімір Сямёнавіч
[чэрв. 1902, в. Ражнова Віцебскага пав., цяпер Віцебскі р-н — 13.8.1938, Магадан, НКВД], работнік культуры. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту начальнік рэдакцыйнага сектара (аддзела) Беларускага дзяржаўнага выдавецтва. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 26.1.1935 у Мінску па адрасе: вул. Заліўная, д. 4, кв. 6 (?). Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 7.4.1935 за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з Магаданскіх канцлагераў. Паўторна асуджаны 10.8.1938 «тройкай» НКВД за «антысавецкую агітацыю» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны па першай справе пракуратурай БССР 20.7.1989, па другой — ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР (?) 2.8.1958. Асабовая справа Р. № 25781-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: За нами придут корабли: Список реабилитированных лиц, смертные приговоры в отношении которых приведены в исполнение на территории Магаданской области. Магадан, 1999.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.