Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » ШКОДА Андрэй Антонавіч 

ШКОДА Андрэй Антонавіч

[чэрв. 1895, в. Чапліцы (?) Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — ?], педагог. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту аспірант і выкладчык БДУ. Арыштаваны 10.12.1937 у Мінску па адрасе: вул. Чычэрынская, д. 28/24, кв. 3. Асуджаны «тройкай» НКВД 1.11.1938 як «член шпіёнскай нацыянал-фашысцкай арганізацыі» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ва Унжэнскі канцлагер НКВД Горкаўскай чыгункі (ст. Сухабязводная). Вызвалены і рэабілітаваны НКВД БССР 12—13.12.1939. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Ш. № 4989-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

15.12.1944 у Мінску па адрасе: вул. Гоpкага, д. 17/19, кв. 2 арыштавана настаўніца Мінскай СШ № 2, маці дваіх дзяцей, Шкода Марыя Міхайлаўна (н. ў 1899 у мяст. Хойнікі, цяпер райцэнтр Гомельскай вобл.; атрымала вышэйшую адукацыю), жонка Андрэя Шкоды. 7.5.1946 асобай нарадай МДБ асуджана за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў ППК і 2 гадоў пазбаўлення правоў. Вызвалена (хутчэй за ўсё, па амністыі) 25.5.1946. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 22.3.1995 Мінскім абл. судом. Асабовая справа Ш. № 36258-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

16.12.1944 у Мінску па адрасе: вул. Гоpкага, д. 17/19, кв. 2 арыштаваны навучэнец Мінскай СШ № 42 Шкода Леанід Андрэевіч (н. ў 1928 у мяст. Стаpыя Даpогі Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл.), сын Марыі і Андрэя Шкодаў. 1.12.1945 асобай нарадай НКВД асуджаны як «актыўны член антысавецкай арганізацыі» да 4 гадоў ППК і этапаваны ў Паўночна-Уpальскі канцлагер МУС СССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 20.6.1958 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа Ш. № 11905-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".