Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » ТРОСЬКА (ТРАСЬКО) Іосіф (Язэп) Касьянавіч 

ТРОСЬКА (ТРАСЬКО) Іосіф (Язэп) Касьянавіч

[сапр. Дудзюк; 1(13).11.1893, в. Лаша Гродзенскага пав., цяпер Гродзенскі р-н (паводле інш. звестак — Мінск) — ?], гісторык, краязнавец, педагог. З бел. сям’і. Скончыў Віцебскі настаўніцкі інстытут (1915), Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1929), вучыўся ў Варонежскім сельскагаспадарчым інстытуце (1918—20), БДУ (1926—27). У 1925—26 рэдактар час. «Асвета». Выступаў у друку з артыкуламі па пытаннях адукацыі, гісторыі, краязнаўства, мовазнаўства, сельскай гаспадаркі, палітыкі беларусізацыі (газ. «Савецкая Беларусь», «Магілёўскі селянін», час. «Наш край» і інш.). Адзін з удзельнікаў і арганізатараў краязнаўчага руху ў Беларусі. Быў членам сельскагаспадарчай секцыі Інстытута бел. культуры. Падчас арышту працаваў інспектарам Наркамата асветы БССР. Быў жанаты, меў дваіх дзяцей. Арыштаваны 18.7.1930. Асуджаны 10.4.1931 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Этапаваны ў Валагодскую вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 30.1.1956 калегіяй Вярхоўнага суда БССР. Групавая справа Т. і іншых № 20951-с захоўваецца з фотаздымкам у архіве КДБ Беларусі.

Літ.: ЭГБ, т. 6—1.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".