Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » ТАРЫЧ Юрый Віктаравіч 

ТАРЫЧ Юрый Віктаравіч

[сапр. Аляксееў; 14.1.1885, Полацк, Віцебскай вобл. — 21.2.1967], акцёр, драматург, рэжысёр тэатра і кіно; заснавальнік бел. мастацкай кінематаграфіі. У 1903—05 вучыўся на юрыдычным ф-це Маскоўскага ун-та. Быў членам Варшаўскай ваенна-рэвалюцыйнай арганізацыі РСДРП. Арыштаваны ў снеж. 1905, сасланы ў в. Тара Табольскай губ. Ад месца ссылкі паходзіць псеўданім Т. У 1907—14 акцёр правінцыйных тэатраў у Сібіры. З 1918 працаваў у тэатрах Масквы. У 1926 паставіў адзін з лепшых савецкіх гістарычных фільмаў «Крылы халопа» і першы бел. мастацкі кінафільм «Лясная быль» паводле аповесці М.Чарота «Свінапас». У 1928—39 працаваў на кінастудыі «Савецкая Беларусь», потым на Адэскай кінастудыі. У 1930 стварыў першую бел. гукавую кінапраграму «Пераварот». Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1935). У час вайны на цэнтральнай аб’яднанай кінастудыі ў Алма-Аце разам з У.Корш-Сабліным паставіў навелу «На кліч маці». У 1943—45 мастацкі кіраўнік кінастудыі «Манголкіно». З 1945 на кінастудыях Масквы. У пачатку 1950-х г. на «Беларусьфільме» зняў некалькі кінанарысаў. У 1961 мастацкі кіраўнік кінафільма «Апавяданні пра юнацтва». Аўтар п’есы «Выгнаннікі» і інш., большасці сцэнарыяў пастаўленых ім фільмаў.

Лiт.: Красинский А.В. Юрий Тарич. Мн., 1971; Власов М. Юрий Тарич // 20 режиссерских биографий. М., 1971; Гісторыя кінамастацтва Беларусі: У 4 т. Т. 1: 1924—1959. Мн., 2001; ЭГБ, т. 6—1; БЭ, т. 15.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".