Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » ТУРОНАК Браніслаў 

ТУРОНАК Браніслаў

[псеўд.: М.Крушына, М.Крывічонак; 22.6.1896, фальв. Пестуны Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Браслаўскі р-н Віцебскай вобл. — 19.9.1938], бел. культурна-грамадскі дзеяч, публіцыст. Бацька гісторыка Ю.Б.Туронка. Вучыўся на юрыдычным ф-це Харкаўскага ун-та, скончыў медыцынскі ф-т Віленскага ун-та (1924). У 1-ю сусветную вайну ў бежанцах у Яраслаўлі (Расія), дзе скончыў гімназію. У 1919 з прадстаўнікамі мясцовай інтэлігенцыі адкрыў 15 бел. школ на Браслаўшчыне. Адзін з заснавальнікаў і скарбнік (з 1920) Беларускага студэнцкага саюза, адказны рэдактар яго органа — час. «Наш шлях» (1922—23). У 1923—25 рэдактар газ. «Крыніца». Выступаў у друку з публікацыямі на тэмы грамадска-паліт. і культурнага жыцця Зах. Беларусі. Арыштаваны польскімі ўладамі і зняволены ў Лукішскую турму ў Вільні. Пасля вызвалення знаходзіўся пад наглядам паліцыі. З 2-й паловы 1920-х г. працаваў лекарам у мяст. Дукшты Свянцянскага пав. (цяпер Дукштас, Літва). У 1926—27 уваходзіў у кіраўніцтва Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры. Аўтар брашуры «Гігіена ўзгадавання дзіцяці» (1928).

Літ.: ЭГБ, т. 6—1.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".