Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » ЮРШЭВІЧ Алесь (Аляксандр Іванавіч) 

ЮРШЭВІЧ Алесь (Аляксандр Іванавіч)

[н. 1928, в. Забалоцце Дзісенскага пав. Віленскага ваяв., цяпер Міёрскі р-н Віцебскай вобл.], удзельнік патрыятычнага падполля. Увосень 1945, будучы вучнем Глыбоцкай СШ № 1, прапанаваў сваім сябрам з Глыбоцкага педагагічнага вучылішча стварыць падпольную арганізацыю на ўзор Таварыства філаматаў, каб «разам трымацца беларускай справы, пашыраць свой уплыў сярод астатніх». Пад канец 1945 ядро такой арганізацыі — «Саюза беларускіх патрыётаў» (СБП) — было аформлена. 25.3.1946, у дзень угодкаў абвяшчэння незалежнасці БНР, адбылася ўрачыстая прысяга сяброў СБП. Менавіта Ю. напісаў тэкст прысягі. Увесну 1946 СБП аб’яднаўся з Пастаўскай групай. У лют. 1947 арганізацыя разгромлена МДБ. Ю. арыштавалі 19.3.1947, калі ён быў ужо студэнтам БДУ. 20.6.1947 трыбунал войск МДБ Мінскай вобл. прыгаварыў яго да ВМП. Паводле ўказа прэзідыума Вярхоўнага савета СССР 26.5.1947 расстрэл заменены 25 гадамі ППК. Вызвалены ў час «хрушчоўскай адлігі». Пасля вяртання на радзіму адчуваў прэсінг з боку ўладаў. Рэабілітаваны ў 1992. Жыве ў Міёрах. У апошнія гады піша ўспаміны.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.

Літ.: Гарт. З успамінаў пра Саюз Беларускіх Патрыётаў. Мн., 1997; Антысавецкія рухі.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".