Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » ПАРФЁНАЎ Міхаіл Кузьміч 

ПАРФЁНАЎ Міхаіл Кузьміч

[н. 1915, в. Ніжняя Ташчыца, цяпер Быхаўскі р-н Магілёўскай вобл.], механік. З бел. сялянскай сям’і. Верагодна, атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас арышту (4.9.1938) загадчык вучэбнай часткі будаўнічага атрада ва Уладзівастоку. 1.11.1938 асуджаны за «контррэвалюцыйную прапаганду і антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў адзін з магаданскіх канцлагераў. Пасля вызвалення жыў у Магаданскай вобл. Паводле дадзеных следства, з лета 1956 слухаў перадачы замежных радыёстанцый і пераказваў іх змест сваім таварышам па рабоце. Асабліва абмяркоўвалася задушэнне Венгерскай рэвалюцыі 1956. Зноў асуджаны за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» 30.4.1957. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны па першай справе пленумам Вярхоўнага суда БССР 6.8.1958, па другой 8.1.1960. Асабовая справа П. № 8751-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: ДА РФ. Ф. 8131, воп. 31, спр. 77597; НАРБ, ІКР.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.

Літ.: 580, с. 306.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".