Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » РАГУЛЯ Барыс Дзмітрыевіч 

РАГУЛЯ Барыс Дзмітрыевіч

[н. 1.1.1920. в. Турэц Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл.], вайсковец, дзеяч бел. эміграцыі, пляменнік Васіля Рагулі. Скончыў школу ў Любчы, польскую гімназію ў Навагрудку. Вучыўся на медыцынскім ф-це Віленскага ун-та, адкуль быў прызваны ў польскае войска, у афіцэрскую школу. Са жн. 1939 — камандзір эскадрона. З пачатку 2-й сусветнай вайны ўдзельнічаў у баявых дзеяннях. 17.6.1939 трапіў у нямецкі палон. Неўзабаве ўцёк з палону, вярнуўся ў Навагрудак, працаваў настаўнікам. 20.1.1941 арыштаваны органамі НКВД (яшчэ раней былі арыштаваны і асуджаны ягоныя дзядзькі). Пасля астрогу ў Баранавічах прывезены ў Мінскую ўнутраную турму НКВД. Абвінавачваўся ў нелегальным пераходзе мяжы, контррэвалюцыйнай дзейнасці, шпіянажы, захоўванні зброі. 22.6.1941 разам з іншымі падследнымі этапаваны на Усход, апынуўся ў Чэрвеньскай турме. У адну з раніц канца чэрв. 1941, калі ахова турмы ўцякла, вязні адчынілі турэмныя вароты і разбегліся. Р. зноў вярнуўся ў Навагрудак. Працаваў выкладчыкам у Навагрудскай бел. настаўніцкай семінарыі, перакладчыкам у Навагрудскага акружнога камісара. Адзін з кіраўнікоў СБМ, узначальваў структуры Бел. народнай самапомачы ў Навагрудскай акрузе, Навагрудскае намесніцтва Бел. цэнтральнай рады і аддзел Бел. краёвай абароны (БКА). Стварыў і ўзначаліў Наваградскі беларускі эскадрон, які ўдзельнічаў у супрацьпартызанскіх аперацыях у 1943—44. Удзельнік 2-га Усебеларускага кангрэса (чэрв. 1944, Мінск). Пасля эвакуацыі з Беларусі кіраваў 1-м кадравым батальёнам БКА і афіцэрскай школай пры ім. Адзін з кіраўнікоў разведвальна-дыверсійнай школы ў Дальвіцы (Усх. Прусія). У 1945 маёр штурмавой брыгады Вафэн-СС «Беларусь». Пасля вайны ў амерыканскай зоне акупацыі Германіі, з 1949 у Бельгіі. З 2-й паловы 1940-х г. супрацоўнічаў з разведслужбамі ЗША. Вывучаў медыцыну ва ун-тах Марбурга і Лювена (Бельгія), дзе заснаваў бел. студэнцкія згуртаванні. З 1946 старшыня Цэнтралі бел. студэнцкіх арганізацый на чужыне. З 1954 жыў у Канадзе. Член Згуртавання беларусаў Канады. З 1971 нам. прэзідэнта Рады БНР, адначасова ў 1973—89 старшыня Каардынацыйнага камітэта беларусаў Канады.

Тв.: Беларускае студэнцтва на чужыне. Лёндан (Канада) — Нью-Ёрк, 1996.

Літ.: Юрэвіч Л. Жыцьцё пад агнём. Партрэт беларускага военачальніка і палітычнага дзеяча Барыса Рагулі на фоне яго эпохі. Мн., 1999; ЭГБ, т. 6—1.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".