Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » ЦЯРЭШЧАНКА (ТЭРЭШЧАНКА) Кузьма Юр’евіч 

ЦЯРЭШЧАНКА (ТЭРЭШЧАНКА) Кузьма Юр’евіч

[кастр. 1888, в. Замосцішча Рослаўльскага пав. Смаленскай губ., цяпер Смаленская вобл. — 12.3.1922, Менск], дзеяч бел. нацыянальнага руху. Скончыў каморніцкую школу ў Пскове, Маскоўскі сельскагаспадарчы інстытут (1912). Належаў да партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, арыштоўваўся падчас рэвалюцыі 1905—07. З пачатку 1-й сусветнай вайны ў дзеючай арміі. У 1917, пасля падзення царызму, адзін з ініцыятараў стварэння і старшыня Пскоўскай бел. рады з вайскоўцаў, дэлегат з’езда беларусаў-вайскоўцаў Паўн. фронту ў Віцебску (ліст. 1917), Усебеларускага з’езда ў Мінску (снеж. 1917). Восенню 1918 кааптаваны ў Віленскую бел. раду, выконваў абавязкі кіраўніка ўнутраных спраў урада БНР. У студз.—лют. 1919 камісар Міністэрства бел. спраў Літоўскай тарыбы ў Беластоку, затым у Гродне. У канцы лют. — сак. сакратар замежных спраў урада БНР, затым міністр унутраных спраў рэспублікі ва ўрадзе А.Луцкевіча. У чэрв. 1919 выбраны ў Цэнтральную бел. раду Віленшчыны і Гродзеншчыны. З ліп. 1919 як дыпламат БНР у Латвіі і Эстоніі. Калі прыехаў у Вільню, быў арыштаваны польскай контрразведкай. З вер. 1919 старшыня Часовага беларускага нацыянальнага камітэта ў Мінску. Са снеж. 1919 член прэзідыума Найвышэйшай рады БНР. На нацыянальна-паліт. нарадзе ў 1920 у Рызе самавольна склаў яе паўнамоцтвы, прызнаў урад В.Ластоўскага. У 1920—21 друкаваўся ў газ. «Наша думка», «Беларускае слова». Жыў і працаваў у Гродне, з пачатку 1921 у Вільні. Разам з А.Смолічам і інш. заснаваў «Саюз сельскай гаспадаркі», які планаваўся як эканамічная апора нацыянальна-вызваленчага руху. У жн. 1921 пераехаў у БССР, працаваў у Мінску на адказных пасадах Цэнтрабелсаюза. Паводле афіцыйных звестак памёр ад разрыву сэрца.

Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.

Літ.: Беларускі звон. 1922. № 13; Будзіловіч Л. [Смоліч А.]. Памяці К.Тэрэшчанкі // Савецкая Беларусь. 1922. 29 сак.; Русецкі Э. Памяці тав. Тэрэшчанкі // Тамсама; ЭГБ, т. 6—2.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".