Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » ТАРАСЮК Юрый Аляксандравіч 

ТАРАСЮК Юрый Аляксандравіч

[вер. 1913, в. Лявонавічы Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Дзятлаўскі р-н Гродзенскай вобл. — ?], навуковец. З сялянскай сям’і. У 1927 уступіў у КСМЗБ. Падчас арышту навукова-тэхнічны супрацоўнік БелАН. Арыштаваны 29.8.1933 у Мінску па адрасе: вул. Вакзальная, д. 21/2. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ 9.1.1934 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ» да 10 гадоў працоўна-папраўчых работ і 5 гадоў пазбаўлення волі. Этапаваны, хутчэй за ўсё, ва Ухта-Пячорскі канцлагер, затым пераведзены (10.5.1938) у Варкута-Пячорскі канцлагер НКВД Комі АССР. Вызвалены ў 1944. Другі раз арыштаваны і 29.7.1950 асуджаны асобай нарадай НКВД на ссылку ў Карагандзінскую вобл. Вызвалены 10.8.1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 1.9.1956 трыбуналам БВА па першай (№ 10182-с, спынена 16.8.1956, захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) і другой справах.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".