Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » МАЗАЛЯКА Мікалай Васілевіч 

МАЗАЛЯКА Мікалай Васілевіч

[9.5.1899 в. Старыца Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. — 20.12.1937, Мінск, турма НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да арышту начальнік аддзела збыту Наркамлеса БССР. Арыштаваны 15.7.1937 у Мінску па адрасе: вул. Маскоўская, д. 35, кв. 3. Асуджаны 19.12.1937 «тройкай» НКВД як «член антысавецкай тэрарыстычнай арганізацыі правых» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 13.6.1956 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа М. № 10552-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

16.2.1938 у Мінску па адрасе: вул. Маскоўская, д. 35, кв. 3 арыштавана рабочая Мінскага шклянога завода, маці траіх дзяцей, Мазаляка Варвара Аляксандраўна (н. 4.12.1901 у Баранавічах Навагрудскага пав. Мінскай губ. ў сям’і рабочага), жонка Мікалая Мазалякі. 16.5.1938 асобай нарадай пры НКВД яна была асуджана як «член сям’і здрадніка радзімы» да 8 гадоў ППК. Вызвалена ў 1944. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 5.8.1957 Вярхоўным судом БССР. Асабовая справа М. № 10623-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


Поддержка проекта: INDIAN SMM PANEL SERVICES
 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".