Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » ТАЧКО-ЛОТЫШ Рэгіна Міхайлаўна 

ТАЧКО-ЛОТЫШ Рэгіна Міхайлаўна

[8.9.1894, мяст. Івянец Мінскага пав., цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. — ?], служачая. З сям’і рабочага. З 1925 член ВКП(б). У 1930-я г. старшыня камітэта Чырвонага Крыжа. У 1935 выключана з партыі пры абмене партбілета. З 14.11.1936 да 20.2.1937 знаходзілася пад следствам. Арыштавана 23.7.1937 у Мінску па адрасе: вул. Вакзальная, д. 44, кв. 4. Асуджана 15.8.1938 «тройкай» НКВД за «шпіянаж» да 5 гадоў ППК. Этапавана ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалена 12.11.1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 29.4.1958 трыбуналам БВА. Асабовая справа Т.-Л. № 11685-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

23.7.1937 у Мінску па адрасе: вул. Вакзальная, д. 44, кв. 4 была арыштавана цырульнік дзіцячай цырульні ГУМа Тачко Людвіга Францаўна (н. 25.7.1920 у Мінску), дачка Рэгіны Тачко-Лотыш. 10.1.1938 «тройкай» НКВД асуджана як «агент польскай разведкі» да 10 гадоў ППК і этапавана ў адзін з канцлагераў Новасібірскай вобл. (ст. Юрга). Вызвалена і рэабілітавана ў студз.-лют. 1944. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Т. № 5720-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".