Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » МАЛАКОВІЧ Пракоп Дзянісавіч 

МАЛАКОВІЧ Пракоп Дзянісавіч

[8(20).7.1895, в. Зубарэвічы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Глускі р-н Магілёўскай вобл. — 26.9.1937, Масква, НКВД], дзяржаўны дзеяч. З бел. сялянскай сям’і. Удзельнік 1-й сусветнай вайны. Вёў рэвалюцыйную работу сярод салдат асобай 11-й арміі Паўд.-Зах. фронту. З 1917 старшыня палкавога камітэта. У 1918—20 ваенны камісар Бабруйскага Дарагабужскага пав., ваенны камісар сувязі Зах. фронту. З 1922 наркам унутраных спраў БССР. З 1923 старшыня Амурскага губернскага рэўкама, выканкама. З 1927 старшыня Гомельскага акруговага выканкама. З 1931 начальнік Упраўлення падрыхтоўкі кадраў наркамата сувязі СССР. Арыштаваны 19.4.1937 у Маскве па адрасе: вул. Серафімовіча, д. 2, кв. 48. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 26.9.1937 за «ўдзел у антысавецкай тэрарыстычнай арганізацыі правых», «шкодніцкую работу ў сістэме наркамата сувязі» і за «падрыхтоўку тэрарыстычных актаў, накіраваных супраць кіраўнікоў ВКП(б) і Савецкага ўрада» да ВМП. Расстраляны і пахаваны з іншымі ахвярамі на Данскіх могілках. Рэабілітаваны 25.5.1957.

Кр.: Расстрельные списки. Донское кладбище.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.

Літ.: ЭГБ, т. 5.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".