Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » ХАЛАСЦЯКОЎ Георгій Мікітавіч 

ХАЛАСЦЯКОЎ Георгій Мікітавіч

[7(20).8.1902, мяст. Баранавічы Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер горад у Брэсцкай вобл. — 22.7.1983], віцэ-адмірал (1945), Герой Савецкага Саюза (1965). Скончыў Ваенна-марское гідраграфічнае вучылішча (1925), падводны клас спецкурсаў камсаставу (1928). Ваенную акадэмію Генштаба (1950). У Чырвонай арміі з 1919, у ВМФ з 1921. Удзельнік грамадзянскай вайны 1918—20. З 1933 камандзір лепшай падводнай лодкі «Ласось» (пазней вядомая як «Шчупак»), марской брыгады. У 1938 беспадстаўна арыштаваны. Вызвалены і рэабілітаваны ў 1940. З восені 1940 камандзір брыгады падводных лодак Чарнаморскага флоту, з вер. 1941 начальнік штаба і камандзір Новарасійскай ваенна-марской базы, камандуючы Азоўскай і Дунайскай ваеннымі флатыліямі, удзельнік абароны Крыма, Каўказа, вызвалення Балгарыі, Румыніі, Югаславіі, Венгрыі, Чэхаславакіі, Аўстрыі. Вызначыўся ў Новарасійскай наступальнай аперацыі 1943. Пасля вайны да 1969 на камандных пасадах на Ціхаакіянскім флоце, у апараце Міністэрства абароны СССР. Аўтар кн. «Вечны агонь» (1980). Ганаровы грамадзянін Баранавіч, Геленджыка (Расія), Браціславы (Славакія). Забіты разам з жонкай у час рабавання іх кватэры. Пры гэтым былі выкрадзены яго парадны мундзір віцэ-адмірала і шматлікія ўзнагароды. Пахаваны ў Маскве на Кунцаўскіх могілках. Яго імем названа вуліца ў Баранавічах.

Літ.: ЭГБ, т. 6—2.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".