Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » ТРАЎГУТ Рамуальд Людвікавіч 

ТРАЎГУТ Рамуальд Людвікавіч

[4(16).1.1826, в. Шастакова Брэсцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Камянецкі р-н Брэсцкай вобл. — 24.7(5.8).1864, Варшава, цытадэль], ваенны дзеяч, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64. Вучыўся ў Свіслацкай гімназіі. З 1845 служыў у царскай арміі, удзельнік Крымскай вайны 1853—56, у тым ліку абароны Севастопаля. У 1862 у чыне падпалкоўніка выйшаў у адстаўку, пасяліўся ў маёнтку Востраў Кобрынскага пав. У крас. 1863 узначаліў Кобрынскі паўстанцкі атрад. У баях каля в. Горкі тройчы нанёс паражэнне расійскім карным часцям. У чэрв. 1863 з Брэсцкім атрадам Я.Ваньковіча зрабіў рэйд па Піншчыне і Паўн. Валыні, але атрад Т. панёс значныя страты, і ў ліп. 1863 з дапамогай Э.Ажэшкі ён патаемна выехаў у Варшаву. Атрымаў чын паўстанцкага генерала і прызначаны прадстаўніком паўстанцкіх уладаў за мяжой. У кастр. 1863 кіраўнік Нацыянальнага ўраду ў Варшаве і фактычна дыктатар паўстання. Шмат зрабіў дзеля пашырэння сацыяльнай базы паўстання, надання яму новага размаху. Схоплены 30.3.1864. Паводле прыгавору ваеннага суда павешаны ў Варшаўскай цытадэлі. У 1928 у мяст. Свіслач устаноўлены помнік Т., адноўлены ў 1989.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.

Лiт.: Dubiecki M. Romuald Traugutt i jego dyktatura podczas powstania styczniowego 1863—1864. 5 wyd. Poznaс, 1924; Миллер И.С. Ромуальд Траугут // За нашу и вашу свободу: Герои 1863 г. М., 1964; Dunin-W№sowicz K. Romuald Traugutt. Warszawa, 1980; Бандарэнка М. Пра Рамуальда Траўгута // Полымя. 1999. № 8; ЭГБ, т. 6—1; БЭ, т. 15.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".